ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Официальный веб-сайт государственного учреждения образования
Cредняя школа № 22 г. Гомеля
с английским языком обучения

246020 г. Гомель, ул. Черноморская, 3

тел. 32-00-59

Наша страничка ВКонтакте

 vk.com/club184607518

 vk.com/otryadvialactea

e-mail: sovroo-sch22@sovroo.gorodgomel.by


Поиск информации






















Наши достижения

Title

Title

Title

Title

Title

Title

Title

Title

Title

Title






















Ваше мнение
Кто по вашему мнению должен заниматься воспитанием ребенка в 6-ой день недели?
семья
школа
другое
Электронное обращение

Если у Вас возникли вопросы, на которые Вы не нашли ответов, либо у Вас появились дополнительные вопросы по существующему на сайте материалу, Вы можете задать их нам позвонив по телефону:+375 (232) 32-00-59 (приёмная), либо воспользоваться 

Единый день информирования








Государственные гарантии 
и льготы семьям 
Республики Беларусь




ИМНС РБ 
по Гомельской области


Детям о налогах:


Бесплатная консультация
психологов для подростков
(14 - 19 лет)

     

  Онлайн



Информационные материалы
в целях профилактики
преступлений совершаемых в
отношении несовершеннолетних









“Старт в Будущее”
(Профориентационная работа)


 

    



 


 
 

     

      

    
   

    
 

Удача сопутствует любознательным


ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Ў СКЛАДАНАЗАЛЕЖНЫХ СКАЗАХ

(факультатыўныя заняткі, 9 клас)

 

 

        Мэта: удасканальваць пунктуацыйныя і сінтаксічныя ўменні і навыкі па тэме; арганізаваць кантроль засваення тэмы школьнікамі; развіваць мэтанакіраванасць, самастойнасць вучняў, іх аналітычныя навыкі

 

Ход заняткаў

 

                  I.                        Арганізацыйны  момант

 

               II.                        Паведамленне тэмы і мэты заняткаў

Уменне граматна выказваць свае думкі, будаваць сказы, ужываць у іх знакі прыпынку – адзін з паказчыкаў, на аснове якога мяркуюць пра  культуру чалавека. Гэтыя ўменні будуць сведчыць пра ўзровень вашай моўнай падрыхтоўкі. Тэма заняткаў “Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах”.

 

            III.                        Узнаўленне тэарэтычных ведаў

Адказаць на пытанні:

-                     Што такое складаназалежны сказ?

-                     Назваць віды даданых частак у складаназалежных сказах.

-                     Даданыя акалічнасныя часткі бываюць…

-                     Назавіце разнавіднасці падпарадкавання  ў складаназалежных сказах з некалькімі даданымі часткамі.

-                     Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах з некалькімі даданымі часткамі?

 

           IV.                        Трэніровачны тэст

Выканаўшы заданні, вы ацэніце, ці добра ведаеце тэму.

 

1.                Адзначце складаназалежныя сказы:

а) Вавёрка знайшла старое дзятлава гняздо на елцы, куды і перанесла запасы – жалуды і шышкі.

б) Дыхнула сцюжа – і зямля закамянела, а рэчку закавала льдом.

в) З каго кпіла, смяяласям, таму сама дасталася.

г) Дубнячок, што некалі дасягаў чалавечага росту, цяпер стаў суцэльнай дубровай.

д) Марознай зорнай ноччу на шашы то прасунуцца ціхія сані, то прамчыцца машына.

 

 

2.                Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі дзейнікавымі:

а) Хто многа вынес на вяку, загартаваўшы волю, табе на раны ў час пакут ён не падсыпле солі.

б) Мы чуем, як патрэскваюць ад марозу дрэвы.

в) Вось так і не знаю, які колер снегу сапраўдны.

г) Прыходзілі на адукацыю да настаўніка ўсе, хто толькі меў сэрца жывое.

д) Адразу кідаецца ў вочы, што гамяльчане берагуць свой горад  і любяць яго.

 

3.                Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі выказнікавымі:  

а) Зайшлі ў першую хату, што трапілася на шляху.                                                           б) Які майстар, такая і работа.                                                                                 в) Сцёпка не такі, каб адразу здацца.                                                                      г) Уражанне такое, быццам знаходзішся недзе пад Рыгай.                             д) У возера такія пакручастыя берагі, што адшукаць рэчышча ракі было не так проста.           

      

4.     Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі дапаўняльнымі:

а) Здзіўляе тое, як мог чалавек таго часу ўдала апрацоўваць прадметы з самага цвёрдага матэрыялу – крэменю.

б) Паглядзім цяпер, што робіцца на дарогах ад Масквы на захад.

в) Ляцім мы павольна і нізка, каб не згубіць дарогу.

г) Ты чуеш, дружа, як плачуць журавы над зарывам асенніх журавін?

д) Таго не чуў наш Ясь ніколі, хоць быў чатыры гады ў школе.

 

5. Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі:

         а) У тым месцы, адкуль час ад часу даносіліся хлюпанне і     шалясценне, захіналі небасхіл пышныя кусты лазы.

б) Людзі, якія тут жывуць, займаюцца не толькі паляваннем і рыбнай лоўляй, але і земляробствам.

в) Леанід Аляксандравіч ішоў сцежкай, што вілася ад лесу, і нёс вядзерца бярозавіку.

г) Свішчуць птушкі над балотам, аж гамоніць лес і гай.

д) Якое карэнне, такое насенне.

 

6. Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі:

а) Цэлыя вякі стаяла пушча і радавалася, што навакал згода і супольнае жыццё.

б) Апошні шанц дала гісторыя, каб не спыніўся ў вечнасць лёт тваіх надзей.

в) Толькі на вялікай адлегласці можна адчуць, якая вялікая любоў да родных мясцін жыве ў чалавечым сэрцы.

г) Сядай-ка бліжэй да мяне, бо я ўжо не дачуваю.

д) Шасейная дарога, якая праходзіла праз горад, была захоплена фашыстамі.

 

                        V.            Самаправерка

            ТРЭНІРОВАЧНЫ ТЭСТ  (АДКАЗЫ)

1 – а, в, г.   2 – а, г, д.   3 – б, в, г.   4 – б,г.   5 – а, б, в.   6 – а, б, г.

 

                     VI.            Дыягнастычны тэст

 

1. Укажыце складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак:

а) Цяньку не было, бо сонца плыло над самай галавой.

б) Цяпер буслы лётаюць па чарзе: адзін ляцеў на здабыткі, а другі аставаўся вартаваць гняздо, каб вецер не сарваў яго.

в) Надвор’е было няўстойлівае: неба час ад часу зацягвалася хмарамі, імжыў дождж, затым зноў з’яўлялася сонца.

 

2. Адзначце складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі:

а) Гляджу на пліту, дзе сіпаты агонь расцвіў, як блакітная кветка.

б) Калі запусцілі матор і пераканаліся, што ўсё ў парадку, Генадзь пажадаў нам шчаслівага плавання і памчаў угору, на дарогу.

в) Усякаму малому, калі яму міне пяць вёснаў, хочацца, каб свет хадзіў дагары нагамі.

г) Калі б нас было больш часу, мы маглі б звярнуць у Навагрудак, горад на высокіх узгорках, які ў далёкія часы быў сталіцай ВКЛ.

д) Рэчышча адшукалі хутка і паволі, каб не напароцца днішчам на якую патырчаку, пайшлі ўверх, супраць плыні.

 

3. Адзначце сказы, структура якіх адпавядае схеме […], (…), (…):

а) У хату, дзе мы адпачывалі, забег разведчык і сказаў, што мяне пытаецца якісьці хлапчук.

б) Узгоркі, на якіх размешчаны горад, з’яўляюцца часткай Мазырскай грады, якая ўзвышаецца над Палескай нізінай.

в) І для нас вялікі гонар, што ўсюды ўшаноўваюць памяць пра чалавека, які, дарэчы, друкаваў кнігі на беларускай мове.

г) Зніклі канчаткова апошнія сляды ледавіка, калі не лічыць шматлікіх азёр, балот і тых вялікіх камяняў-валуноў, якія захаваліся і да нашага часу на палях паўночнай часткі Беларусі.

д) Юрасю здавалася, што бацька і Мальва адчувалі на гэтай дарозе тое ж, што адчуваў ён.  

 

4.     Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць дзве коскі:

а) Высозны меднастволы бор з засені якога выбілалася рачулка як быццам адчуваў і разумеў настрой маёй душы.

б) Сярод магутных дубоў што стаялі па пояс у вадзе прыткнуліся адзін да аднаго некалькі чаўноў.

в) Пакуль збегліся людзі і дапамаглі вылезці чалавек змогся і ахаладаў у ледзяной вадзе.

г) Павівастая рачулка Уюнаўка што па-лісінаму хітра крадзецца па альховых зараслях абыходзіць вёску бокам.

д) Справа і злева зазелянелі садкі ў якіх туліліся невялікія дамы.

 

5.     Неабходны знакі прыпынку:

Уставала сонца (1) усе ведалі (2) што жыццё не спынілася (3) што яно крынічыць (4) б’ецца (5) прарываючыся наверх (6) шукаючы выйсця з-пад тоўшчы снегу і ўкаванай марозам зямлі.

         а) 1 – двукроп’е; 2, 3, 4, 5, 6 – коскі;

         б) 1 – кропка з коскай; 2, 3, 4, 6 – коскі; 4 – працяжнік;

         в) 1 – працяжнік; 2, 3, 4, 5, 6 – коскі.  

 

6.     Правільная схема сказа ( знакі прыпынку не пастаўлены):

У сутках ёсць пара такая калі зары палоска гасне і змрок спаўзае пад адхон калі становіцца няясным як летуценне лёгкі сон.

а) [ ]: (калі…), і (…), (калі…).

б) [ ], (калі…) і (…), (калі…).

в) [ ], (калі…), і [ ], (калі…).

 

7.     Адзначце складаназалежны сказ са змешаным падпарадкаваннем:

 а) Хоць яшчэ па калена снягі і начамі мароз прыціскае, але ўжо каля дрэў сонца днём аж да мхоў прыгравае.

б) Адзін за адным гаснуць агні, калі стомленыя дамы заплюшчваюць вочы.

в) Калі назаўтра на досвітку мы з тымі кашамі выйшлі ў халодны туманны паўзмрок лесу, каб наведаць ураджайны дубнячок, то выявілі, што леснічоўка наша ў асадзе.

г) Калі прамоклі да ніткі, спахапіліся, налілі па кубку вару, які духмяніў сунічнікам, чаборам, і пачалі вячэраць.

д) Варта пастаяць адну хвілінку, каб адчуць, якім поўным жыццём жыве зімовая пушча.

 

VII Самаправерка

 

              ДЫЯГНАСТЫЧНЫ ТЭСТ (АДКАЗЫ)

 

1 – Б;   2 – Б, В, Г;   3 – В, Г, Д;   4 – А, Б, Г;   5 – В;   6 – Б;   7 – Г.

 

 

VIII З двух разарваных частак складзіце сказ:

 

1.     Ды жыцця не спыняць, не скуюць марозы,                                           хоць зямлю пакрые тоўстай коўдрай снег.

2.      Поўны месячык раз у чатыры

квадры ўсплываў на сярэдзіну неба

і адтуль рыхтаваўся паназіраць,               што робіцца пад бярозкай.

3.     Хто б дзятла ведаў,                                    каб не яго доўгі нос.

4.     Я люблю лясны свой край,                       дзе срэбрам коціцца ручай.

5.     Над лясамі песні льюцца,                         як толькі сонца ўстане.

6.     Ты не шкадуй нічога людзям,                  калі што людзям на карысць.

7.     Прырода паступова ўбіралася                  бо зіма хавала пад снегам

              ў бель і ўвачавідкі прыгажэла,                 увесь зямны бруд.

 

 

IX Выразна прачытайце верш і выпішыце з яго складаназалежныя сказы:

                                Генадзь Бураўкін

 

Мы дома песень менш знаходзім,

Удалеч шлях кіруем свой.

На поўнач едзем і на поўдзень,

Бліжэй да кедраў і секвой.

 

А там, дзе першы крок рабілі,

Дзе нашы мацеркі жывуць,

Растуць бярозы і рабіны

І лісце падае ў траву.

 

Ды мы наіўна прывыкаем,

Што нам спатрэбіцца пасля

Прашытая баравікамі,

Смалой прапахлая зямля.

 

Шукаем сцежак невядомых,

Чужыя топчам бальшакі.

А песні нас чакаюць дома,

Ля цёплай матчынай шчакі.

 

X Аналіз.

 

XI Адказы на пытанні.