ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Официальный веб-сайт государственного учреждения образования
Cредняя школа № 22 г. Гомеля
с английским языком обучения

246020 г. Гомель, ул. Черноморская, 3

тел. 32-00-59

Наша страничка ВКонтакте

 vk.com/club184607518

 vk.com/otryadvialactea

e-mail: sovroo-sch22@sovroo.gorodgomel.by


Поиск информации






















Наши достижения

Title

Title

Title

Title

Title

Title

Title

Title

Title

Title






















Ваше мнение
Кто по вашему мнению должен заниматься воспитанием ребенка в 6-ой день недели?
семья
школа
другое
Электронное обращение

Если у Вас возникли вопросы, на которые Вы не нашли ответов, либо у Вас появились дополнительные вопросы по существующему на сайте материалу, Вы можете задать их нам позвонив по телефону:+375 (232) 32-00-59 (приёмная), либо воспользоваться 

Единый день информирования








Государственные гарантии 
и льготы семьям 
Республики Беларусь




ИМНС РБ 
по Гомельской области


Детям о налогах:


Бесплатная консультация
психологов для подростков
(14 - 19 лет)

     

  Онлайн



Информационные материалы
в целях профилактики
преступлений совершаемых в
отношении несовершеннолетних









“Старт в Будущее”
(Профориентационная работа)


 

    



 


 
 

     

      

    
   

    
 

Удача сопутствует любознательным


Тэма ўрока: Літара як а знак гука. Алфавіт

Мэта: пазнаёміць з гісторыяй пісьма, дапамагчы вучням свядома засвоіць моўныя паняцці, выявіць іх сутнасць, паўтарыць алфавіт беларускай мовы; вучыць карыстацца арфаграфічным слоўнікам, расстаўляць словы ў алфавітным парадку; праз шэраг займальных заданняў і цікавага гістарычнага матэрыялу пра алфавіт і літары выхоўваць цікавасць да вывучэння роднай мовы.

Ход урока

1.     Арганізацыйны момант

2.     Праверка тэарэтычных ведаў

2.1            апытанне з дапамогай “дрэва ведаў”.

На лісточках ў форме лістоў, з якіх складаецца “дрэва ведаў”, напісаны пытанні, на якія трэба адказаць. Ёсць сярод лісточкаў і сюрпрызы – гэта лісток (3) без пытання, але з балам-падарункам, які прыбаўляецца да адказу вучня за ўрок. Дзеці з каманды “Мовазнаўцаў” выходзяць да дошкі, выбіраюць сабе любы лісток, чытаюць услых пытанне і адказваюць.

-         Што такое фанетыка?

-         Чым адрозніваюцца гукі і літары?

-         Чаго ў мове больш, гукаў ці літар і чаму?

-         Раскажыце пра галосныя гукі.

-         Раскажыце пра зычныя гукі (звонкія, глухія і санорныя)

-         Раскажыце пра зычныя гукі (цвёрдыя, мяккія і зацвярдзелыя)

-         Як вымаўляюцца свісцячыя перад шыпячымі?

-         Як вымаўляюцца шыпячыя перад шыпячымі?

-         Як вымаўляюцца звонкія перад глухімі?

-         Як вымаўляюцца глухія перад звонкімі?

-         Як вымаўляюццазвонкія на канцы слоў?

-         Якія асаблівасці маюць галосныя гукі е, ё, ю, я, і?

2.2            Праслухайце верш У.Мацвеенкі і параўнайце з вашай здагадкай:

Гуляў Міколка каля школы,

Прыбег – запэцканы, вясёлы.

Аж пляснула ў далоні маці:

-         Вы падзівіцеся з дзіцяці!

А што ж з тваёю шапкай стала,

Ці не карова пажавала?

-Ды хлапчукі яе сарвалі

І ёю – у футбол гулялі.

-Ты ім, відаць, дапамагаў,

Таксама шапку падбіваў?

-Не падбіваў я, мама, што ты!

Я папрасіўся на вароты!

-Як вы ацэніце паводзіны хлапчука?

- Чаму маці засталася незадаволеная сынам?

-Як трэба сябе паводзіць пасля заканчэння школьных заняткаў?

Запішам урывак з верша ў транскрыпцыі, захоўваючы правілы арфаэпіі. (Адзін вучань з каманды “Мовазнаўцаў” працуе ля дошкі, каманда “Экспертаў” правярае).

Фікультхвілінка. Гульня ў “Сняжкі” (Адчыняем “Лексічную скарбонку”). Камандзе “Тутэйшыя” прыдумаць і запісаць 10 назоўнікаў і 10 прыметнікаў на тэму “Прыйшла зіма”, камандзе “Экспертаў” – 10 назоўнікаў і 10 дзеясловаў, камандзе “Мовазнаўцаў” – 10 дзеясловаў і 10 прыметнікаў.

3.     Вывучэнне новай тэмы

3.1            Зараджэнне пісьменнасці і з’яўленне адпаведна ў людзей алфавіта – цікавая старонка ў гісторыі чалавечай цывілізацыі. Самы старажытны тып пісьма – ліктаграфічны. Гэта малюнкавае пісьмо. Вядома з часоў першабытнаабшчыннага ладу. Малюнак перадаваў агульны змест паведамлення. Па сённяшні дзень асобныя элементы піктаграфіі выкарыстоўваюцца. Гэта, напрыклад, малюнкі нажніц і грэбеня на шыльдзе цырульні, кубка і змяі – на аптэцы, дарожны знак “Асцярожна: дзеці!”

Паступова малюнкі сталі замяняць умоўнымі абазначэннямі. Так піктаграфія змянілася на ідэаграфію. Элементы такога пісьма ёсць таксама ў нашым жыцці. Гэта матэматычныя знакі, многія дарожныя знакі.

Тры з паловай тысячагоддзі назад для абазначэння гукаў з’явіліся літары. Цяпер значкамі-літарамі можна запісаць любое слова. У кожным алфавіце розная колькасць літар. Так маленькаму англічаніну трэба запомніць толькі 28 літар, каб навучыцца чытаць і пісаць, японцу – многія тысячы іерогліфаў, кхмеру (жыхару Камбоджы) – 72 літары а ратаксу (жыхару вострава Новай Гвінеі) – 11.

-А колькі павінен запомніць літар беларускі школьнік?

Назвы “алфавіт”, “азбука” і “буквар” з’явіліся невыпадкова і сталі абазначаць сукупнасць літар і кнігі для вывучэння літар.

Азбука – гэта рускае слова. Калі вучацца чытаць дзеці Беларусі, яны карыстаюцца букваром. Адкуль жа паходзіць назва “буквар”? Тут меркаванні вучоных раздзяляюцца. Адны лічаць, што назва пайшла ад назвы “букі” – гэта другая літара ў славянскім алфавіце. А некаторыя – ад слова “бук” (назвы дрэва), таму што старажытныя пісьмёны накрэслівалі на дошках, зробленых з буку.

Разгледзім алфавіт, змешчаны ў правіле на с. 124 і адкажам на пытанні:

-         Для чаго выкарыстоўваюцца літары?

-         Што называецца алфавітам?

-         Навошта кожнаму чалавеку ведаць на памяць алфавіт?

-         Якія літары ёсць у рускім алфавіце, а ў беларускім няма?

-         А якія літары ёсць у беларускім алфавіце, а ў рускім няма?

Сярод слоў, запісаных на дошцы, выберыце тыя, у якіх літар больш, чым гукаў: боль, дом, шум, вучыць, рукі, сокал, соль, маці, дзеці, ураджай.

3.2            Работа з арфаграфічным слоўнікам.

-Дзе лягчэй знайсці слова: у кнізе ці слоўніку? Чаму?

Калі забыліся алфавіт – слоўнік падкажа, калі не ведаеце, як напісаць слова, - слоўнік дапаможа. Слоўнік павінен стаць вашым памочнікам і дарадчыкам пры выкананні практыкаванняў, пры напісанні творчых работ, пры рабоце над памылкамі.

4.     Замацаванне

4.1            Праца з алфавітам. Расшыфруйце прыказку, запісаную на дошцы лічбамі, якія адпавядаюць нумарам літар у алфавіце:

26, 1, 13, 1, 3, 6, 12  2, 6, 9   17, 18, 1, 25, 28   27, 20, 16

17, 20, 21, 27, 12, 1   2, 6, 9   12, 18, 28, 13, 1, 22

Чалавек без працы, што птушка без крылаў.

-Чаму прозвішчы вучняў запісваюцца ў класных журналах па алфавіту?

Заданне камандам: запісаць у алфавітным парадку членаў сваіх каманд.

5.     Дамашняе заданне

Вывучыць правіла, пр.220

 

6.     Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія

-Ці спадабаліся вам заданні сённяшняга ўрока?

- Цікавая навука фанетыка?

-Што запомнілася?