ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Официальный веб-сайт государственного учреждения образования
Cредняя школа № 22 г. Гомеля
с английским языком обучения

246020 г. Гомель, ул. Черноморская, 3

тел. 32-00-59

Наша страничка ВКонтакте

 vk.com/club184607518

 vk.com/otryadvialactea

e-mail: sovroo-sch22@sovroo.gorodgomel.by


Поиск информации






















Наши достижения

Title

Title

Title

Title

Title

Title

Title

Title

Title

Title






















Ваше мнение
Кто по вашему мнению должен заниматься воспитанием ребенка в 6-ой день недели?
семья
школа
другое
Электронное обращение

Если у Вас возникли вопросы, на которые Вы не нашли ответов, либо у Вас появились дополнительные вопросы по существующему на сайте материалу, Вы можете задать их нам позвонив по телефону:+375 (232) 32-00-59 (приёмная), либо воспользоваться 

Единый день информирования








Государственные гарантии 
и льготы семьям 
Республики Беларусь




ИМНС РБ 
по Гомельской области


Детям о налогах:


Бесплатная консультация
психологов для подростков
(14 - 19 лет)

     

  Онлайн



Информационные материалы
в целях профилактики
преступлений совершаемых в
отношении несовершеннолетних









“Старт в Будущее”
(Профориентационная работа)


 

    



 


 
 

     

      

    
   

    
 

Удача сопутствует любознательным


Сістэматызацыя ведаў па раздзелу «Адасобленыя члены сказа»

Мэта:

Абагуліць і сістэматызаваць веды вучняў  па тэме “Адасобленыя члены сказа. Знакі прыпынку пры адасабленні”.

Пазнаёміць са сферай выкарыстання адасобленых членаў сказа.

Выпрацоўваць уменні вызначаць адасобленыя члены сказа ў структуры сказаў; правільна інтанаваць сказы з адасабленнямі; акрэсліваць умовы адасаблення; фармуляваць адпаведнае пунктуацыйнае правіла; вызначаць сэнсава-стылістычную ролю ў тэксце; ужываць гэтыя канструкцыі ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

Урок пачынаецца з задання вучням: праслухаць уступнае слова настаўніка і падлічыць, колькі разоў у ім выкарыстаны адасобленыя канструкцыі і назваць якія.

-         На ўроку мы з вамі падвядзем вынікі работы па тэме “Адасобленыя канструкцыі ў простым сказе. Знакі прыпынку пры адасабленні”, пакажам, што ўмеем, чаму навучыліся, працуючы некалькі ўрокаў па дадзенай тэме. Нашай Радзіме патрэбны людзі выхаваныя, адукаваныя. На ўроку мы будзем удасканальваць арфаграфічныя і пунктуацыйныя ўменні і навыкі па гэтай тэме. Сённяшні ўрок - гэта выхад на больш высокі ўзровень ва ўдасканаленні арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў. Адным з паказчыкаў, на аснове якога мяркуюць пра культуру чалавека, з’яўляецца пісьменнасць. Яна будзе сведчыць пра ўзровень вашай моўнай падрыхтоўкі, здольнасць займацца  дзейнасцю, выбранай вамі. У нас на ўроку прысутнічаюць госці. Вось вы і пакажыце гасцям свае веды, уменні, навыкі па тэме. Таму, шаноўныя, уважліва слухайце, удумліва чытайце, натхнёна працуйце, адказвайце.

ІІ. Франтальнае апытванне:

-  Што называецца адасабленнем?

 Адасабленне – гэта інтанацыйнае і сэнсавае выдзяленне таго або іншага члена сказа (неразвітага або развітага).

-         У чым заключаецца функцыя адасаблення?

Функцыя адасаблення заключаецца ва ўдакладненні выказанай думкі, дадатковай характарыстыцы асобы, з’явы, прадмета.

-         Як на пісьме праводзіцца адасабленне?

На пісьме адасобленыя члены сказа звычайна вылучаюцца коскамі, радзей – працяжнікамі або дужкамі.

-          Да чаго можа прывесці адсутнасць пунктуацыйнага адасаблення?

Адсутнасць пунктуацыйнага выдзялення можа прывесці ў пэўных выпадках да неадназначнага разумення выказвання.

-         Якія члены сказа могуць адасабляцца?

Адасабляюцца дапаўненні, азначэнні, акалічнасці.

-         Заўсёды, на кожным уроку, мы з вамі звяртаемся да слова – асноўнай адзінкі мовы, маўлення. Валоданне ў поўнай меры нормамі літаратурнай мовы сведчыць пра ваш агульны культурны і інтэлектуальны узровень. Таму звернемся да акцэнталагічнай размінкі.

2. Акцэнталагічная размінка. Правільна прачытаць і запомніць словы з націскам на другім складзе.

Цагліна, занятасць, прызыў, натрудзіць, блукаць, факсіміле, наспех, вярба, аер, каршун, дзядзькі, нянавісць, бляшаны, абруч, абух, акунь, каменны, каромысел, індустрыя.

Аер – балотная трава, факсіміле – дакладнае ўзнаўленне рукапісу, дакумента, подпісу.

-         Са словам “аер” мы з вамі сустракаліся падчас вывучэння верша Р.Барадуліна “Трэба дома бываць часцей…”:

Не забыць, як падвялы аер

На памытай падлозе пахне,

Як у студню цыбаты асвер

Запускае руку да пахі…

-         Я вам расказвала, што аер выкарыстоўвалі для націрання падлогі, для пабелкі печы, заварвалі ў кіпені ў лазні, каб вада была мякчэйшай і духмянай, а яшчэ на вялікае свята Троіцы (а хутка якраз гэтае свята) аер свецяць у храме, а потым ставяць на вокны, каб навальніца не нарабіла бяды ў хаце, каб у сям’і панавалі дабро, згода, дабрабыт. А вам трэба ведаць святы, традыцыі, звычаі беларусаў і ,безумоўна ж, мову. Таму зараз - наша рубрыка “Гаворым па-беларуску!”

3.“Гаворым па-беларуску!”

Запішыце ў даведнікі і запомніце наступныя выразы:

Принимать участие – браць удзел

Спешить на занятия  - спяшацца на заняткі

На весь мир – на ўвесь свет

Мир и согласие – мір і згода

Сделайте одолжение – зрабіце ласку

  1. З першымі трыма словазлучэннямі ўтварыце дзеепрыслоўныя звароты, а пасля складзіце сказы з адасобленымі акалічнасцямі.

Беручы ўдзел у дэбатах, разлічваў ён на перамогу. Спяшаючыся на заняткі, мы паўтаралі правілы па дарозе. У гэтых спаборніцтвах мы былі першымі, заяўляючы на ўвесь свет аб сваіх здольнасцях і годнасці.

  1. Міні-дыктант  па мове твораў Я.Коласа “Правяраю сябе”. Пад дыктоўку настаўніка вучні запісваюць сказы; калі вучні сумняваюцца ў тым ці іншым напісанні, яны пакідаюць для яго месца, а на палях ставяць пытальнік (?)

Льецца Нёман паміж гораў, поўны сілы і красы. Грабцы – дзяўчаты, маладзіцы – штораз варушацца жывей, бо чуюць голас навальніцы, а хмары коцяцца ніжэй. І бачу лес я каля хаты, дзе колісь весела дзяўчаты спявалі песні дружным хорам, з работ ідучы позна борам.

  1. Хвілінка адпачынку

Вучні слухаюць гумарыстычны верш Н.Гілевіча “Пытанне ў адказ”

Бацька ўшчувае вучня-сына:

-         Знаеш, адчаго ссівеў я так?

Што сваруся на цябе няспынна

За ляноту тваю, лайдак!

Сын унурыўся, зірнуў спадлоб’я

І спытаў, не ўзняўшы галавы:

-         Калі гэта праз мяне – дык добра:

Адчаго тады мой дзед сівы?

-         Заплюшчыце вочы.

-         Успомніце наш урок з самага пачатку.

-         Усміхніцеся таму, што ў вас выклікала цяжкасці і чаму.

-         Настройце сябе на тое, што вы ўсё зможаце, калі будзеце старацца.

-         А цяпер расплюшчыце вочы. Яшчэ раз усміхніцеся.

  1. Гульня “Пазнай сябе”. Зачытваецца сказ, а вучні становяцца ў тым парадку, якім членам сказа з’яўляецца кожнае слова.

Я люблю Беларусь – сваю маці цудоўную.

Сена, змочанае дажджом, запахла яшчэ мацней.

Міхась, вярнуўшыся з абходу, адзначваў добрую прыгоду.

З далоняў піў чыстую, нібы крышталь, ваду.

Усё было відно як на далоні.

У некаторыя палескія вёскі, акрамя лодкі, нічым не дабярэшся

  1. Гульня “Арфаэпічны бой”. Два вучні ля дошкі выконваюць фанетычны аналіз слоў змочанае, дабярэшся. Запісаць у транскрыпцыі і вусна прааналізаваць.
  2. Гульня “Карэктар”. Выпраўце памылкі ў тых сказах, у якіх яны дапушчаны. Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце.

Сапра…дную вясну прыносяць яны ластаўкі.

Ад сонца раніца зажмурыцца на градах мокрых ад расы.

Праходзяць цёплыя дажджы сл…пыя ціхія грыбныя.

Расчасаўшы пышныя кудры лес па пояс убраўся ў туман.

Спіць за барамі ў калысцы пя…чанай ціхая Нарач дзіця акіяна.

Збоку вербачкі крывыя бы кабецінкі старыя нуднай кучкаю стаяць.

У вячэрнім паветры крыху вільготным ад блі…кай ракі прыемна пахне шыпшынай.

Песняй вясны лебядзінаю скінуўшы зімнія чары ш…пчуцца явар з калінаю ў сумнай даліне над ярам.

У нашай Айчыне магутнай вялікай і рэк і паселішч багата, без ліку.

  1. Праверка Д/З

-         Зямля бацькоў нашых… Як многа цудоўных радкоў прысвяцілі ёй слынныя сыны Беларусі! У душы кожнага з нас жыве нейкая асаблівая любоў да сваёй зямлі, тым больш да роднага кута. У якасці дамашняга задання вам было прапанавана напісаць міні-сачыненне на тэму “Зямля бацькоў нашых”, каб у сказах былі адасобленыя канструкцыі. Зараз мы іх праслухаем.

Гульня “Перакладчык”. Перакладзіце сказ на беларускую мову. Параўнайце з арыгіналам – выказваннем Цёткі – славутай беларускай пісьменніцы пачатку XX стагоддзя. Якую адасобленую канструкцыю мае гэтае выказванне?

Беден тот, кто кроме денег, кроме богатства, которое при первом несчастьи пропадёт бесследно, не имеет сокровищ вечных – сокровищ души.

Слоўнік

Кроме – апрача

Пропадёт – счэзне

Бесследно – дазвання

Сокровищ – скарбаў

Бедны той, хто апрача грошай, апрача багацця, каторае пры першым няшчасці счэзне дазвання, не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. (Цётка)

Конкурс “Фестывальны рамонак”. Кожны пялёстак прапануе заданне. Выбірайце, калі ласка!

ІІІ. Рэфлексія, выстаўленне адзнак

-         Сёння на ўроку:

а) мяне здзівіла…

б) я даведаўся…

в) я быў прыемна ўражаны…

ІV. Дамашняе заданне

У кнізе, якую вы цяпер чытаеце, знайдзіце 5-6 сказаў з адасобленымі канструкцыямі, якія вам падаюцца незвычайнымі, цікавымі, арыгінальнымі, запішыце іх. Паўт. П.53-59


Літаратура

Актысюк Н.І. Правапіс прыставак (Падагульняльны ўрок, 10 клас) // Беларуская мова і літаратура – 2003. - №

Кулеш Г.І. Рэпетытар па беларускай мове: сінтаксіс і пунктуацыя. – Мінск: Аверсэв, 2010. – 160 с.

Навумчык М.І. Тэставы кантроль у 8 класе па тэме “Сказы з адасобленымі членамі” // Беларуская мова і літаратура – 2003. - №3

Планы-канспекты ўрокаў па беларускай мове. 9 клас:дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў / Мазыр: Белы Вецер, 2010.

Хмялеўская А.У. Тэматычны кантроль па беларускай мове : 9-ы кл.: дапаможнік для настаўнікаў. – Мінск: Сэр-Віт, 2006. – 128с.

  1. Хмялеўская А.У. Тэсты па беларускай мове за курс сярэдняй школы: Дапам. Для абітурыентаў і вучняў агульнаадукац. шк. / Мн.: ТАА “Сэр-Віт”, 2003. – 240 с.

Цыбульская С.І. Настольная кніга настаўніка беларускай мовы і літаратуры: метадычныя рэкамендацыі і нараматыўныя патрабаванні. – Мінск: Сэр-Віт, 2009. – 288 с. – (Майстэрня настаўніка).