ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Официальный веб-сайт государственного учреждения образования
Cредняя школа № 22 г. Гомеля
с английским языком обучения

246020 г. Гомель, ул. Черноморская, 3

тел. 32-00-59

Наша страничка ВКонтакте

 vk.com/club184607518

 vk.com/otryadvialactea

e-mail: sovroo-sch22@sovroo.gorodgomel.by


Поиск информации






















Наши достижения

Title

Title

Title

Title

Title

Title

Title

Title

Title

Title






















Ваше мнение
Кто по вашему мнению должен заниматься воспитанием ребенка в 6-ой день недели?
семья
школа
другое
Электронное обращение

Если у Вас возникли вопросы, на которые Вы не нашли ответов, либо у Вас появились дополнительные вопросы по существующему на сайте материалу, Вы можете задать их нам позвонив по телефону:+375 (232) 32-00-59 (приёмная), либо воспользоваться 

Единый день информирования








Государственные гарантии 
и льготы семьям 
Республики Беларусь




ИМНС РБ 
по Гомельской области


Детям о налогах:


Бесплатная консультация
психологов для подростков
(14 - 19 лет)

     

  Онлайн



Информационные материалы
в целях профилактики
преступлений совершаемых в
отношении несовершеннолетних









“Старт в Будущее”
(Профориентационная работа)


 

    



 


 
 

     

      

    
   

    
 

Удача сопутствует любознательным


Заданні інтэлектуальнага марафону для вучняў 8-ых класаў

  1. Запішыце, як адным словам беларусы называюць:

А) парное молоко –

Б) второй завтрак –

В) овечья шерсть –

Г) молодой месяц –

Д) горшок с узким горлом –

2. Узнавіце фразеалагізмы, дапісаўшы прапушчаныя займеннікі:

А) Зарубіць ______ на носе.

Б) Чуць на _____ вушы.

В) Не з ________ рукамі.

Г) На  ________ лады.

Д) Скінуць з ________ ветхага Адама.

Е) Перарабіць на ______ капыл.

3. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі ў сказах словамі і часцінамоўнай прыналежнасцю. Адказ запішыце ў выглядзе “літара – лічба”.

А. Бацька з маці вярнуліся тады, калі на вуліцы сцямнела.

1) прыслоўе

Б, Дзяўчыну непакоіла думка: а што, калі Максім сёння не прыедзе?

2) займеннік

В. Што не ў меру, тое ў шкоду.

3) прыназоўнік

Г. У той час, калі буяла на вуліцы вясна, сустрэла Вера сваё каханне.

4) злучнік

Д. Акрамя дзяцей, у хаце не было нікога.

5) часціца

Адказ: А - , Б - , В -, Г -, Д –

4. Выпішыце назоўнікі, якія ў родным склоне маюць канчатак –а:

Абвоз, абрад, бейсбол, вапняк, невук, падручнік, вінаград, праект, мармелад, адказчык, закутак, фінал, конезавод.

5. Знайдзіце памылкі ў імёнах пісьменнікаў, запішыце правільны варыянт:

Васіль Навуменка, Пятро Шамякін, Якуб Барадулін, Васіль Карамазаў, Георгій Дудараў, Мікалай Быкаў, Сцяпан Мележ, Алесь Панчанка, Кузьма Коршак, Мікола Грамовіч, Змітрок Трус.

6. Укажыце, якія гукі абазначаюць выдзеленыя літары:

Пад’ём, ясень, жалеза, шчаўе, хусцінка, апранаешся, прэзентацыя, лёгка, зжаць, у вопратцы, брат ішоў, просьба, на імяніны, малацьба, цвёрды.

7. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову:

По моему мнению –

Топить печь –

В последнее время –

По случаю праздника –

Не выполнить из-за лени -

8. Дайце адказ, прадоўжыўшы сказы.

1. Трохскладовая стапа з націскам на другім складзе - гэта ……

2. Асоба, ад імя якой вядзецца аповед, -  ……………..

3. Складаная будова літаратурнага твора, размяшчэнне і спалучэнне яго частак, раздзелаў, эпізодаў, сцэн -  …………………

4. Адзін з найважнейшых прыёмаў стварэння мастацкага вобраза ў літаратуры – гэта …..

 

Адказы 8 клас

 

1. а) Сырадой, б) падабед; в) воўна; г) маладзік; д) гляк. (макс. 5 б.)

 

2. 1) сабе; 2) свае; 3) тваімі; 4) усе; 5) сябе; 6) свой.

(па 0,5 б. за правільны адказ, макс. 3 б.)

 

3. А – 4, Б – 3, В – 2, Г – 1, Д – 5.  (макс. 5 б.)

 

4.Бейсбол, невук, падручнік, праект, адказчык, закутак, конезавод.

(макс. 3,5 б)

 

5. Іван Навуменка, Іван Шамякін, Рыгор Барадулін, Віктар Карамазаў, Аляксей Дудараў, Васіль Быкаў, Іван Мележ, Пімен Панчанка, Аляксей Коршак, Іван Грамовіч, Паўлюк Трус.

(макс. 5,5 б.)

 

6. Пад’ём – й’о, ясень – й’а, жалеза – э, шчаўе – й’э, хусцінка – с’, апранаешся – с’, прэзентацыя – й’а, лёгка – х, зжаць – ж, у вопратцы – ц, брат ішоў – ы, просьба – з’, на імяніны – й’, малацьба – дз’, цвёрды – ц’.

(макс. 7,5 б.)

 

7. На маю думку

Паліць у печы

Апошнім часам

З нагоды свята

Не выканаць праз ляноту                                                                 (макс. 5 б.)

 

8. 1. Амфібрахій

2. Апавядальнік

3. Кампазіцыя

4. Троп                                                                                               (макс. 2 б.)

 

 

Усяго 36,5 б.

 

 

 

 

 

 

 

Заданні інтэлектуальнага марафону для вучняў 6-ых класаў

  1. 1. Размяркуйце словы ў табліцу

Утвораныя бяссуфіксным спосабам

Невытворныя словы

 

 

Алень, высь, шчыры, ход, дом, выдых, сінь, добры, вываз, перакос, хто, набор, малако.

2. Запішыце словы ў алфавітным парадку, пастаўце націскі:

Вусы, пісьменнасць, брыкацца, засцежка, учадзець, рассячы, абкапаны, спіна, гушкаць, кухар, закрутка, мігаць, супавы, катаваць.

3. Да назоўнікаў мужчынскага роду падбярыце адпаведнікі жаночага роду:

Леў, кот, бык, кабан, селязень, конь, воўк, голуб, баран, гусак.

4. Устаўце ў словах прапушчаныя літары е або я

П..руанец, з..л..нець, л..генда, аб’..днанне, б..злюдны, б..рвяно, п..чора, л..дз..нец, сн..гавы, м..тал, г..н..рал, в..дро, н..смелы, к..раміка, выл..цець.

5. Якіх слоў не хапае ў паэтычных радках Алеся Ставера?

Каб любіць Беларусь нашу _____________ ,

Трэба ў ____________ краях пабываць.

Разумею цяпер, чаму з _________

Жураўлі на ___________ ляцяць.

Што ім тыя пагоды ______________ !

Што ім __________ _______________ рай,

Калі клічуць іх далі ____________

І ____________ ______________ край!

6. Выпішыце назоўнікі, якія ў родным склоне маюць канчатак –у.

Вопыт, выбар, выхад, манітор,  эффект, вынік, інстытут, чалавек, рамантызм, грукат, філолаг, нож, дзейнік, камітэт, мёд, Гомель.

7. Замяніце фразеалагізмы адпаведнымі па сэнсе словамі.

Да твару –

Паехаць са смеху –

Галаву скласці –

Пускаць туман у вочы –

Плячо ў плячо -

8. Замяніце словазлучэнні тыпу “наз.+наз.” сінанімічнымі словазлучэннямі “прым.+наз.”

Узор: хатка зайца – зайцава хатка.

Скура барана, логава ваўка, прыпасы вавёркі, ход мураша, нара лісы, розум курыцы, хата рыбака, ліст сына, ласка маці, стол бацькі, прапанова старшыні.

 

Адказы 6 клас

 

1.

Утвораныя бяссуфіксным спосабам

Невытворныя словы

Высь, ход, выдых, сінь, вываз, перакос, набор

алень, шчыры, дом, добры, хто, малако

(па 0,5 б. за правільны адказ, макс. 6,5 б.)

 

2. Абкапаны, брыкацца, вусы, гушкаць, закрутка, засцежка, катаваць, кухар, мігаць, пісьменнасць, рассячы, спіна, супавы, учадзець.

(па 0,5 б. за націскі і да ўсяго + 1 б., калі словы правільна размешчаны па алфавіце, макс. 8 б.)

 

3. Львіца, кошка, карова, свіння, качка, кабыла, ваўчыца, галубка, авечка, гусь.

( па 0,5 б. за прав. адказ, макс. 5 б.)

4. Перуанец, зелянець, легенда, аб’яднанне, бязлюдны, пячора, ледзянец, снегавы, метал, генерал, вядро, нясмелы, кераміка, вылецець.

(па 0, 5 б. за правільна напісанае слова, макс. 7,5 б.)

Каб любіць Беларусь нашу мілую,

Трэба ў розных краях пабываць.

Разумею цяпер, чаму з выраю

Жураўлі на Палессе ляцяць.

Што ім тыя пагоды паўднёвыя!

Што ім пышны платанавы рай,

Калі клічуць іх далі сасновыя

І азёрны рабінавы край!

(па 0,5 б. за прав. адказ, макс. 5 б.)

 

6. Вопыту, выбару, выхаду, эфекту, выніку, рамантызму, грукату, мёду.

(па 0,5 б. за прав. адказ, макс. 4 б.)

 

7. Да твару – прыгожа, паехаць са смеху – рассмяяцца, галаву скласці – загінуць, пускаць туман у вочы – хлусіць, плячо ў плячо – побач.

(макс. 5 б. )

8. Баранова скура, воўчае логава, вавёрчыны прыпасы, мурашыны ход, лісіная нара, курыны розум, рыбакова хата, сынаў ліст, матчына ласка, бацькаў стол, старшынёва прапанова.

(па 0,5 б. за правільна ўтвораны прыметнік,  макс. 5,5 б.)

 

Усяго 46,5 б.

 

 

 

Заданні інтэлектуальнага марафону для вучняў 5-ых класаў

 

1. Устанавіце адпаведнасць паміж пропускамі ў словах і літарамі, якія неабходна ўставіць.

1) Ні..ымная вячэра                                                          а) літара с

2) неаб’е..джаны конь                                                      б) літара ш

3) палоль..чык градаў                                                       в) літара ж

4) цера..палосіца                                                               г) літара з

5) парэ..це хлеба                                                               д) літары шч.

 

2. Узнавіце фразеалагізмы, дапісаўшы іх канцавыя кампаненты.

1. Грушы на …….

2. Куды вочы …….

3. Хоць вока …….

4. З мухамі ў …….

5. Востры на ……..

 

3. Займеннікі, што ў дужках, запішыце ў патрэбным склоне.

Каля (мая) хаты, сустрэў (ты) на вуліцы, гаварылі аб (ты), мы ўдзячны (яны), я сказаў (ён), пабачыўся з (яны), перапытацца ў (я), настаўнік павіншаваў (мы).

 

4. Устаўце прапушчаныя літары.

Уп..ўнены, выстр..л, д..талёвы, уц..лець, кар..спандэнт, пр..м’ера, ш..пялявы, стр..ляць, д..сантнік, майст..р, ш..ры, ш..раваты, ш..сцёра.

 

5. Па лексічным значэнні трэба адгадаць слова, якое заканчваецца на –ён і запісаць яго.

1. Тысяча тысяч.

2. Цікавы нумар цыркавой або эстраднай праграмы.

3. Службовец, які разносіць паштовую карэспандэнцыю адрасатам.

4. Круглы металічны футлярык для фатаграфіі, які носяць звычайна на шыі.

5. Будынак для экспанатаў на выстаўцы.

 

6. Пададзены прозвішчы беларускіх пісьменнікаў. Замест пропускаў запішыце іх імёны.

…………..  Танк

…………..  Астрэйка

…………..  Грачанікаў

…………..  Багдановіч

…………..  Купала

…………..  Колас

 

7. Зрабіце марфемны разбор слоў.

Імянны, навакольны, паступова, бабулін, успрымуць, міжпланетны.

 

8. Пастаўце націскі ў словах.

Алфавіт, маленькі, стары, адзінаццаць, магазін, кіламетр, выпадак, ласкавы, некаторыя, крапіва.

 

9. Знайдзіце лішні элемент у пераліку і растлумачце свой выбар.

Метафара, параўнанне, аповесць, эпітэт, увасабленне.

 

 

Адказы 5 клас

1. 1 –д, 2 – г, 3 – б, 4 – а, 5 – в.                               (макс. 5 б.)

 

2. 1. Грушы на вярбе

2. Куды вочы глядзяць

3. Хоць вока выкалі

4. З мухамі ў носе

5. Востры на язык                                                  (макс. 5 б.)

 

3. Каля маёй хаты, сустрэў цябе на вуліцы, гаварылі аб табе, мы ўдзячны ім, я сказаў яму, пабачыўся з імі, перапытацца ў мяне, настаўнік павіншаваў нас.

( па 0,5 б. за правільны адказ, макс. 4 б.)

 

4. Упэўнены, выстрал, дэталёвы, уцалець, карэспандэнт, прэм’ера, шапялявы, страляць, дэсантнік, майстар, шэры, шараваты, шасцёра.

( па 0,5 б. за правільны адказ, макс. 6,5 б.)

 

5. 1. Мільён

2. Атракцыён.

3. Паштальён.

4. Медальён.

5. Павільён.                                                             (макс. 5 б.)

 

6. Максім Танк, Анатоль Астрэйка, Анатоль Грачанікаў, Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас.                                         (макс. 6 б.)

 

7. Імянны, навакольны, паступова, бабулін, успрымуць, міжпланетны.

(па 0,5 б. за правільны адказ, макс. 3 б.)

 

8. Алфавіт, маленькі, стары, адзінаццаць, магазін, кіламетр, выпадак, ласкавы, некаторыя, крапіва.                                      (макс. 5 б.)

 

9. Аповесць – гэта празаічны жанр, усё астатняе –сродкі  мастацкай выразнасці.

( 1 б. за выбранае слова і 1 б. за тлумачэнне; макс. 2 б.)

Усяго 41, 5 б.

Заданні інтэлектуальнага марафону для вучняў 7-ых класаў

 

1. Утварыце прыметнікі з суфіксам –ск-.

Орша, Свіслач, Адлер, Багдад, Казань, Беласток, Місісіпі, Швецыя, Арарат, Гарадок.

 

2. Размяжуйце словы ў два слупкі: з ў і з у.

Фра.., а..дыторыя, а..л, кло..н, соцы..м,  ..ладзімір, ва ..ніверсітэце, прывезлі ..нты, часопіс “Полымя” ..знагародзілі, ток-шо.., шэдэ..р, натары..с, шо..к, А..стрыя, па-..чарашняму, ліноле..м, ма..р.

 

 

3. Выпішыце назоўнікі, якія ў родным склоне маюць канчатак –у.

Зерне, запавет, агрэст, вожык, адвар, перац, хлеб, кран, люд, холад, адкос, адрасант, краявід, катэт, грып, апетыт, багаж, бокс, сівер.

 

4. Узнавіце вядомыя фразеалагізмы (не хапае дзеясловаў), растлумачце іх сэнс.

….  Са смеху; язык  …; …. паклоны;  … вуха востра;  … туман у вочы;  … на сёмым небе; … вочы; … на галаве;  …. каніцель.

 

5. Выпішыце словы, утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам і разбярыце іх па саставе.

Авансаваць, агаласіць, адсвістаць, блінчык, выпаражніць, дажаўта, заараць, зраўняць, намасліць, настукаць, нядужаць, падслініць, пажартаваць, похапкам.

 

6. Да запазычаных слоў падбярыце сінонімы, запішыце іх парамі.

Афіша, вернісаж, калекцыянер, антракт, прэзент, эвалюцыя, асістэнт, унікальны, анархія.

 

7. Запішыце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі, правільна.

Горач, літаратэр, вадаправод, мнагаслоўе, смятанковы, пяцімінутны, зменьшыць, заснежаны, ліліпутцкі, суперінфекцыя, высці, зымшэць, двухрадкоў’е, міл’ённы.

 

8. Дайце адказ, прадоўжыўшы сказы.

1. Гукавыя паўторы ў мастацкай мове, якія ўзмацняюць яе мілагучнасць і сэнсавую выразнасць – гэта ……

2. Урачыста-жалобны літаратурны або музычны твор, прысвечаны памяці загінулых – гэта …….

3. Заключная частка твора, у якой паведамляецца пра тое, што адбывалася пасля асноўнага дзеяння – гэта ……..

4. Такое апісанне знешнасці персанажа, якое характарызуе яго як чалавека – гэта …….

Адказы 7 клас

1. Аршанскі, свіслацкі, адлерскі, багдадскі, казанскі, беластоцкі, місісіпскі, шведскі, арарацкі, гарадоцкі.

(па 0,5 б. за правільны адказ, макс. 5 б.)

2. Аўдыторыя                                                              фрау

Клоўн                                                                       аул

Ва ўніверсітэце                                                        соцыум

Часопіс “Полымя” ўзнагародзілі                            Уладзімір

Шэдэўр                                                                      прывезлі унты

Шоўк                                                                          ток-шоу

Аўстрыя                                                                     натарыус

Па-ўчарашняму                                                         лінолеум

Маўр

(па 0,5 б. за правільны адказ, макс. 8,5 б.)

 

3. Запавету, агрэсту, адвару, перцу, люду, холаду, адкосу, краявіду, грыпу, апетыту, багажу, сіверу, абеду, велакросу, дыспуту, кірмашу.

(па 0,5 б. за слова, макс. 8 б.)

4. Паехаць са смеху - рассмяяцца, язык прыкусіць - замаўчаць, біць паклоны - кланяцца, трымаць вуха востра – быць пільным, пускаць туман у вочы - хлусіць, быць на сёмым небе – радавацца, мазоліць вочы – дакучаць, хадзіць на галаве – дурэць, сваволіць, цягнуць каніцель – займацца чым-небудзь нудным, аднастайным.

(па 0,5 б. за ўстаўленае слова і па 0,5 б. за тлумачэнне, макс. 9 б.)

5. Агаласіць, выпаражніць, дажаўта, намасліць, нядужаць, похапкам.

(па 0,5 б. за выпісанае слова і па 0,5 б. за разбор, макс. 6 б.)

6. Афіша – аб’ява, вернісаж – выстава, калекцыянер – збіральнік, антракт – перапынак, прэзент – падарунак, эвалюцыя – развіццё, асістэнт – памочнік, унікальны – выключны, анархія – беспарадак.

( па 0,5 б. за слова, макс. 4,5 б.)

7. Горыч, літаратар, водаправод, сметанковы, зменшыць, ліліпуцкі, выйсці, двухрадкоўе, мільённы.

( па 0,5 б. за слова, макс. 4,5 б.)

8. 1. Гукапіс

2. Рэквіем

3. Эпілог

4. Партрэт

(па 0,5 б. за слова, макс. 2 б.)

 

Усяго 47,5 б.